Бі-Бі-Сі: Сафію Сапегу вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса
Дзяўчына Рамана Пратасевіча Сафія Сапега стала падазраванай па трох артыкулах Крымінальнага коlэкса, паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Яе падазраюць у парушэнні грамадскага парадку, масавых беспарадках а таксама ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Дзяўчыне пагражае да 15 гадоў зняволення.
Скаргу на яе затрыманне суд павінен разгледзець у пятніцу, 28 траўня.
Маці Сафіі Ганна Дудзіч расказала Бі-Бі-Сі, што дзяўчына з'ехала з Беларусі ў Вільню ў першай палове жніўня і больш не вярталася. Аднакурснікі таксама пацвердзілі журналістам, што Сапега не ўдзельнічала ў акцыях пратэсту ў Мінску. У Беларусі паказалі відэа, дзе Сафія прызнаецца, што адміністравала ТГ-канал "Чорная кніга Беларусі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.