Біятланіст Сяргей Новікаў быў 28-м у гонцы пераследу на этапе Кубка свету
28-м быў па выніках сённяшняй гонкі пераследу на этапе Кубка свету ў Фінляндыі беларускі біятланіст Сяргей Новікаў. Адзначым, што на агнявых рубяжах ён зрабіў толькі адзін промах. Рустам Валіулін фінішаваў 33-м. А пераможцам гонкі стаў француз Марцін Фуркад, інфармуе "Прессбол".