Блогера-трактарыста з Хойнікаў затрымала міліцыя
Фота трактара носіць ілюстрацыйны характар / Еўрарадыё
Міліцыя затрымала блогера-трактарыста з Хойнікаў Яўгена Васількова. Адбылося гэта ў пятніцу, 31 ліпеня, акурат на працоўным месцы мужчыны, паведаміла svaboda.org жонка Васількова. Паводле яе слоў, прычынай затрымання праваахоўнікі назвалі непадпарадкаванне міліцыі. Яго пакінулі пад вартай да суда, які пройдзе ў панядзелак.
Яўген Васількоў з'яўляецца аўтарам YouTube-канала "Хойнікі для жыцця".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.