Blondie запісалі песню з Бэт Дыта (слухаць)
Свежы сінгл “A Rose By Any Name”, сумесны з фронтвумэн Gossip з’явіўся ў сеціве.
Амерыканскі гурт Blondie прэзентуе новы трэк, у якім разам з Дэбі Хэры (Debbie Harry) спявае Бэт Дыта (Beth Ditto) з Gossip. Сінгл “A Rose By Any Name” анансуе будучы студыйны альбом легендарнай каманды, які павінен убачыць свет у гэтым годзе.
Гітарыст Blondie Крыс Штэйн (Chris Stein) распавёў рэсурсу digitalspy, што іх дзясяты студыйны альбом будзе больш танцавальна-арыентаваны, чым усе папярэднія рэлізы.
Раней, акрамя “A Rose By Any Name”, Blondie ужо гралі на канцэртах новыя песні “Take Me In The Night”, “Rave2, “Drag You Around”,”Sugar on the Side”, і "Winter".
Фота: music.ninemsn.com.au