У жніўні ў Латвіі адкрыюць цалкам абноўлены помнік Віктару Цою

Першы этап работ па падрыхтоўцы да рэстаўрацыі помніка на месцы гібелі быў завершаны 21 чэрвеня, у дзень народзінаў Цоя. Комплексную рэстаўрацыю прызначылі з 6 ліпеня да 14 жніўня.


Як інфармуе сайт delfi.lv, у суботу стары помнік цалкам дэмантуюць і будзе рыхтавацца новы пастамент, які зробяць з чорнага граніту. Агароджу дапоўняць мастацкім фрагментам, па матывах малюнкаў Цоя. Скульптуру Віктара Цоя перавязуць у майстэрню для рэстаўрацыі, а 15 жніўня прыхільнікі творчасці музыканта пабачаць цалкам абноўлены памятны комплекс. На ім абсталююць аўтаномную дэкаратыўную падсветку.


Нагадаем, помнік Віктару Цою на месцы яго гібелі быў адкрыты 11 гадоў таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі