Manic Street Preachers анансуюць выхад новага лонгплэя

А тыднем раней у эфіры з’явіцца першы сінгл з яе — трэк “Show Me The Wonder”. Акрамя таго, загалоўны трэк альбома ўжо даступны на iTunes — але спампаваць яго можна пры ўмове афармлення перадзамовы на альбом.

Трэк “Rewind The Film” Manic Street Preachers запісалі сумесна з Рычардам Хоўлі, які сапраўды захоплены супрацоўніцтвам з валійскімі рокерамі. “Manic Street Preachers – яшчэ адна малюсенькая частка таго, што значыць для мяне свет”, — кажа ўзрушаны музыка.

сяго ў альбом “Rewind The Film” увайшло 12 трэкаў, у якіх рокеры закранаюць самыя розныя тэмы — ад рок-н-рольной мары і тэтчарызму да замка Мэнарбір і валійскага паэта Рональда Сцюарта Томаса. Музыкі кажуць, што адзінае, што яднае новую пласцінку з папярэднімі — гэта “сталасць, уласцівая спеламу ўзросту, якая была на альбоме 1998 года “This Is My Truth Tell Me Yours”. Апроч Хоўлі, у запісе таксама ўзяла ўдзел спявачка Кейт Ле Бон.

Фота: www.musicadecolor.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі