Manic Street Preachers выпусцілі кліп з зоркай “Submarine” (глядзець)
Ролік зняты ў духу вечарынак 70-х і вельмі пасуе песням валійцаў.
Manic Street Preachers выпусцілі кліп на песню “Show Me The Wonder” – першы сінгл з будучага альбома “Rewind The Film”. Ролік зняты ў духу сямейных клубных святаў канца 70-х. Галоўную ролю ў ім грае акцёр Крэйг Робертс, вядомы па карцінах “Submarine” і “Skins: Fire”.
Асобным рэлізам сінгл “Rewind The Film” будзе выдадзены за тыдзень да прэм’еры альбома – 9 верасня.
Нагадаем, што 2 тыдні таму Manic Street Preachers прадставілі слухачам загалоўны трэк з будучай пласцінкі, запісаны пры ўдзеле Рычарда Хоўлі. Побач з ім удзел у запісе альбома бралі спявачкі Кейт Ле Бон (“4 Lonely Roads”) і Люсі Роўз (“This Sullen Welsh Heart”).
Паводле music.com.ua
Фота: www.uncut.co.uk