Bloomberg: Бразілія зацікаўленая ў пастаўках калію з Беларусі ў абыход санкцый

Bloomberg: Бразілія зацікаўленая ў пастаўках калію з Беларусі ў абыход санкцый

Бразілія зацікаўленая ў пастаўках калійных угнаенняў з Беларусі ў абыход заходніх санкцый (ЗША і ЕС). Для гэтага бразільскія імпарцёры разглядаюць самыя разнастайныя варыянты — бартэр, выкарыстанне пасярэднікаў і разлікаў у юанях, піша Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы. Аналітыкі мяркуюць, што РБ можа скарыстацца магчымасцямі Расіі, каб прадаваць калій праз расійскія кампаніі ў трэція краіны. Агенцтва мае інфармацыю, што ідзе фрахт суднаў для перавозак угнаенняў у Бразілію, але іх аб’ёмы невялікія. Як вядома, Расія таксама пад санкцыямі, а марскія лініі адмаўляюцца працаваць з расійскімі пастаўшчыкамі.

Bloomberg адзначае, што нядаўна ўлады Беларусі ўвялі ліцэнзаванне экспарту ўгнаенняў. У выніку могуць узнікнуць кампаніі-пасярэднікі, якія зоймуцца перапраўкай грузаў за мяжу. Згадваецца і новы кіраўнік Беларускай калійнай кампаніі Аляксей Скрага, які да нядаўняга часу займаўся экспартам узбраенняў.

Літва спыніла транзіт калійных угнаенняў з Беларусі ў лютым. Пасля быў спынены з-за вайны транзіт праз Украіну. У выніку ўладам Беларусі даводзіцца прыдумваць, якім чынам перапраўляць калійныя угнаенні ў той жа Кітай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі