Bloomberg: ЕС можа адмяніць санкцыі супраць некалькіх расійскіх алігархаў

Bloomberg: ЕС можа адмяніць санкцыі супраць некалькіх расійскіх алігархаў

Еўрасаюз разглядае магчымасць адмены санкцый супраць некаторых расійскіх алігархаў, якія трапілі пад абмежаванні пасля расійскага ўварвання ва Украіну, піша Bloomberg.

Паводле выдання, 30 расійскіх бізнесоўцаў патрабавалі зняць санкцыі праз суд. Сярод іх — Раман АбрамовічАндрэй Мельнічэнка, Пётр Авен і Міхаіл Фрыдман. Іншыя звярнуліся з просьбай аб зняцці санкцый непасрэдна ў ЕС. 

13 ліпеня юрыдычная служба Еўрапейскай рады прыйшла да высновы, што некаторыя з гэтых зваротаў былі абгрунтаванымі і апавясціла аб гэтым амбасадараў ЕС. Юрысты палічылі, што ў некаторых выпадках падставы для ўвядзення абмежаванняў былі "слабымі, састарэлымі або памылковымі".

Пакуль не вядома, хто менавіта з расійскіх мільярдэраў будзе выкраслены з "чорнага спісу" ЕС. Вядома, што ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза ўключаныя больш за 1000 расіян. Гэта чыноўнікі, вайскоўцы, прапагандысты, бізнесоўцы і іх сем'і. Іх актывы ў ЕС замарожаныя, уезд у краіны Еўрасаюза забаронены. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі