Больш паўнамоцтваў Лукашэнку: чаго чакаць ад новага закона пра банкі?

Нацбанк / Еўрарадыё
Нацбанк / Еўрарадыё

Дэпутаты 15 сакавіка зацвердзілі ў першым чытанні праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях банкаўскай дзейнасці". Сярод іншага чыноўнікі хочуць прапісаць, што "асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі, распрацоўка якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з мэтавымі паказчыкамі такой палітыкі, зацвярджаюцца прэзідэнтам".  

У каментары Еўрарадыё эканаміст Леў Львоўскі кажа, што на практыцы гэта не зменіць манетарную палітыку ў краіне.

"Адцягнена скажам, што чым больш незалежны Нацыянальны банк ад дзейнай улады ў любой краіне, тым больш паспяхова гэты банк дзейнічае. Уласна, гэта не толькі практыка Беларусі, гэта практыка ўсіх краін. Фармальна гэты закон яшчэ больш узмацняе ўплыў таго, хто займае пасаду прэзідэнта, на манетарную палітыку, таму гэта дрэнна, гэта пагаршэнне.

Але калі казаць нефармальна, так скажам, больш рэалістычна, то наўрад ці хтосьці можа сказаць, што цяпер у нас Нацбанк сапраўды моцна незалежны ад Аляксандра Лукашэнкі. Зразумела, што Павел Калаўр не з'яўляецца самастойная фігурай. Ён можа нешта там раіць Лукашэнку, можа пра нешта прасіць і пераконваць, але ўсе рашэнні ў выніку ўсё роўна прымае Лукашэнка. У тым ліку пра тое, будзе Калаўр старшынёй Нацбанка ці не. Таму ў гэтым сэнсе практыка ніяк не зменіцца".

Паводле Львоўскага, гэтым законапраектам улады, хутчэй за ўсё, спрабуюць прывесці заканадаўчую базу ў адпаведнасць з рэальнасцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі