Больш за 2 тоны скарбаў Крыма на грузавіку вярнуліся ва Украіну з Нідэрландаў

"Скіфскае золата"

"Скіфскае золата" / facebook.com/mist.museum/

Скарбы Крыма, вядомыя як "скіфскае золата", на грузавіку вярнуліся ва Украіну з Нідэрландаў. Кіеўскія мытнікі паведамляюць, што займаюцца афармленнем каштоўнага грузу. У грузавіку прывезена 2,6 тоны культурных каштоўнасцяў. Іх ідэнтыфікацыя праходзіць у Нацыянальным музеі гісторыі Украіны.

Згаданае "скіфскае золата" яшчэ ў 2013-м было вывезена на выставу ў Германію, а ў лютым 2014-га — у Нідэрланды. Пасля акупацыі Расіяй Крыма ўлады Украіны вымушаныя былі праз суды дамагацца вяртання каштоўнасцяў. Цяпер калекцыя будзе захоўвацца ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны да дэакупацыі Крыма.

Больш за 2 тоны скарбаў Крыма на грузавіку вярнуліся ва Украіну з Нідэрландаў
facebook.com/mist.museum/
Больш за 2 тоны скарбаў Крыма на грузавіку вярнуліся ва Украіну з Нідэрландаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі