Больш за 200 тысяч чалавек гатовыя перасяліцца на Марс

Ініцыятыўная група збіралася арганізаваць пастаянную базу на Чырвонай планеце, калі знойдуцца астранаўты, гатовыя пайсці на рызыкоўнае сямімесячнае падарожжа.



Па словах аднаго з арганізатараў, якія перадае ВВС, мэта праекта палягае ў тым, каб да 2023 года адправіць на Марс каля 40 чалавек. Аплачваць падарожжа, як чакаецца, будуць спонсары і кантракты з тэлебачаннем.



Між тым касмічныя агенцтвы ўжо заявілі, што тэхналогій, з дапамогай якіх можна стварыць калонію людзей на Марсе, не існуе. Дагэтуль на Марс адпраўляліся толькі беспілотныя місіі. НАСА паведамляла пра свой намер адправіць на Марс чалавека прыблізна праз 20 гадоў.



Фота — film.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі