Больш за 300 памерлых і рэкорд па выздараўленнях: свежая статыстыка па COVID-19

Больш за 300 памерлых і рэкорд па выздараўленнях: свежая статыстыка па COVID-19

На 13 чэрвеня ў Беларусі пацверджаны 53241 выпадак COVID-19. +721 выпадак за апошнія 24 гадзіны. Колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі трэці дзень запар трымаецца ніжэй за 800.

Па статыстыцы Мінздароўя, выпісана з лякарняў 29111 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+1351). З іх 28808 паправіліся (+1346) — гэта рэкордная колькасць выздараўленняў за суткі. 303 пацыенты з выяўленым COVID-19 памерлі (+5).

Калі верыць Мінздароўя, за суткі ў Беларусі зроблена 17313 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Агулам з пачатку пандэміі праведзены 714324 аналізы на COVID-19. 

Адсотак тэстаў, якія паказалі новыя выпадкі COVID-19 за апошнія 24 гадзіны, склаў 4.16%. Нам па-ранейшаму не паведамляюць, колькі з 17313 тэстаў планава і па запатрабаванні робіцца медыкам і сілавікам, колькі — паўторна пацыентам з пацверджаным COVID-19, і колькі — людзям з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.

Больш за 300 памерлых і рэкорд па выздараўленнях: свежая статыстыка па COVID-19

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі