Больш за палову беларусаў жыве не больш як на 500 тыс. рублёў у месяц

11,1% беларусаў жыве на сярэднямесячны прыбытак да 250 тыс. рублёў у месяц. Ад 250 тыс да 500 тыс. у месяц атрымліваюць 44,4% нашых суайчыннікаў. Разам гэта складае 55,5% насельніцтва краіны.  Ад 500 тыс. да 750 тыс. зарабляюць 27,2% насельніцтва, ад 750 да 1 млн — 10,3%, больш за 1 млн — 7%. Такія звесткі паказала выбарачнае абследаванне сямейных гаспадарак у Беларусі ў трэцім квартале бягучага года.  

Найбольш "заможных" выявілася ў Мінску (68,5%), а менш за ўсё — у Брэсцкай вобласці (33,9%).

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі