Бона напіша музыку для самага дарагога мюзіклу ў гісторыі
Брадвейскі мюзікл, у працы над якім возьме ўдзел вакаліст U2 Бона, можа стаць самай дарагой тэатральнай пастаноўкай у гісторыі. Мюзікл «Чалавек-Павук» («Spider-Man»), рэжысёрам якога выступіць Джулі Тэймур («Кароль Леў»), абыйдзецца стваральнікам у 40 мільёнаў долараў, і яшчэ каля мільёна ў тыдзень будзе сыходзіць на самое шоў.
Па падліках адмыслоўцаў, каб бюджэт пастаноўкі акупіўся, патрабуецца як мінімум восем гадоў, паведамляе NME.com. Вялікая частка сродкаў будзе выдаткаваная на дызайнераў, якія распрацуюць касцюмы пастаноўку боек.
Плануецца, што прэм'ера мюзіклу адбудзецца ў наступным годзе.
Фота: www.bundesregierung.de