Booking.com перастаў прымаць большасць беларускіх банкаўскіх картак

Booking.com

Booking.com / Unsplash/ Jas Rolyn

Міжнародная сістэма браніравання гатэляў Booking.com перастала прымаць плацежныя карткі большасці беларускіх банкаў, піша Office Life.

Гэта адбылося пасля пераходу платформы на амерыканскую плацежную сістэму Stripe.

У турагенцтвах кажуць, што пакуль яшчэ праходзяць плацяжы некаторых банкаў — МТБанка, BSB-банка і Альфа-Банка. Таксама паспяхова браніраваць гатэлі змаглі некаторыя кліенты Прыёрбанка і Беларусбанка.

На думку спецыялістаў, сістэма Stripe блакуе найперш карты банкаў, якія трапілі пад санкцыі. Кліенты, якія спрабуюць забраніраваць ці аплаціць гатэль, прыходзіць паведамленне, што сістэме не ўдалося апрацаваць даныя карткі. Ім прапануюць паўтарыць спробу пазней ці скарыстацца іншым спосабам аплаты.

Дарэчы, з беларускімі і расійскімі гатэлямі Booking.com спыніў працу ў сакавіку 2022 года. Але дагэтуль сэрвіс не перашкаджаў беларусам браніраваць месцы за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі