Борыс Джонсан — пра гераічны ўнёсак беларусаў у барацьбу за свабоду ва Украіне

Борыс Джонсан і Святлана Ціханоўская / https://twitter.com/BorisJohnson/
Борыс Джонсан і Святлана Ціханоўская / https://twitter.com/BorisJohnson/

Экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан сустрэўся ў Лондане са Святланай Ціханоўскай. Яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і "нядаўнюю мужную акцыю беларускіх партызанаў па пашкоджанні [расійскага] самалёта А-50 у Мачулішчах". Ціханоўская адзначыла, што гэта паказала "неабароненасць і слабасць рэжыму [Аляксандра Лукашэнкі]".

Ціханоўская і Джонсан абмеркавалі дапамогу для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Высветлілася, што былы прэм’ер добра ведае, як шмат беларусы робяць для падтрымкі Украіны, а таксама для абароны сваёй незалежнасці і для набліжэння дэмакратычных пераменаў, піша прэс-служба Святланы Ціханоўскай. Сам Борыс Джонсан напісаў у Twitter пра "гераічны ўнёсак беларусаў у барацьбу за свабоду ва Украіне". Ён таксама пацвердзіў "падтрымку свабоднай і незалежнай Беларусі".

Ціханоўская заклікала Джонсана "трымаць Беларусь на міжнародным парадку дня і ўзяць патранаж над адным з [беларускіх] палітвязняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі