Браканьера аштрафавалі на 70 тысяч долараў за 78 вугроў

Браканьера, які на возеры Нарач злавіў 78 вугроў, аштрафавалі на 205 мільёнаў рублёў. А гэта амаль 70 тысяч долараў.
Для таго, каб вылавіць рыбу, браканьер праклаў ад адной з хат, што стаяць на беразе, электрычны провад, аголены канец якога кінуў у ваду.

Ад паражэння электрычным токам вугры загінулі. Мужчына затрыманы. У адносінах да Яго распачата крымінальная справа. Дарэчы, браканьер ужо быў судзімы.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі