Брамнік адбіў 2 пенальці, і яго выдалілі з поля, пенальці адбіў і палявы гулец
Рэдкі выпадак адбыўся ў матчы другой лігі чэмпіянату Турцыі па футболе, у якім гулялі "Усакспор" і "Эрген" (вынік — 2:0). Як інфармуе pressball.by, брамнік першай каманды Эрсін Айдын адбіў пенальці і атрымаў жоўтую картку, паколькі пакінуў лінію брамы раней часу. 11-метровы быў прызначаны зноў, Айдын адбіў удар у тым жа правым куце. Але ён зноў парушыў правілы і атрымаў другую жоўтую картку і аўтаматычна — чырвоную. Яго выдалілі з поля. У браму стаў палявы гулец Левент Акцюг і адбіў пенальці!
Гэты момант дэмаралізаваў гасцей, матч яны прайгралі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.