Брамнік БАТЭ Дзяніс Шчарбіцкі дыскваліфікаваны на тры матчы (відэа)
Брамнік БАТЭ Дзяніс Шчарбіцкі дыскваліфікаваны на тры матчы. Такое рашэнне 7 красавіка прыняў дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола. Барысаўчаніна пакаралі за грубасць у нядаўнім паўфінальным кубкавым матчы з брэсцкім “Дынама” (БАТЭ яго прайграў з лікам 0:2), якую не заўважыў арбітр. Маецца на ўвазе эпізод, у якім удзельнічалі Шчарбіцкі і дынамавец Куятэ. Брамнік ударыў саперніка нагой.