Брастаўчаніна Андрэя Шарэнду змясцілі пад хатні арышт
Брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнду змясцілі пад хатні арышт, паведамляе "Белсат".
Яму забаронена карыстацца тэлефонам, у тым ліку месенджарамі.
Удзень 31 траўня Шарэнду затрымалі і дапыталі.
Яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк амаль паўгода знаходзіцца ў СІЗА. У сям'і растуць двое непаўналетніх дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.