Браты Скрабцы звярнуліся да Мядзведзева ў справе палітзняволеных
Патрабаваць ад беларускіх уладаў вызвалення Аляксандра Казуліна і іншых беларускіх палітвязняў заклікаюць абранага прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева браты Сяргей і Аляксандр Скрабцы. Гэтым лістом, накіраваным у Маскву, Скрабцы спрабуюць прыцягнуць увагу
новага расійскага прэзідэнта да праблемы "існавання ў Беларусі
палітзняволеных".
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў і былы палітзняволены Сяргей Скрабец мяркуе, што дэмакратычныя змены ў Беларусі "шмат у чым залежаць ад Расіі".
БелаПАН
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў і былы палітзняволены Сяргей Скрабец мяркуе, што дэмакратычныя змены ў Беларусі "шмат у чым залежаць ад Расіі".
БелаПАН