Бразільскія фэны Гары Потэра пераклалі апошнюю кнігу за 3 дні

Праз тры дні пасля афіцыйнага выхаду рамана брытанскай пісменніцы Джоан Роўлінг “Гары Потэр і ракавыя мошчы”, бразільскія інтэрнэт-карыстальнікі пераклалі яе на партугальскую мову. На партале пад назвай Тры мятлы, які аб’ядноўвае ўсіх аматараў гісторыі пра юнака-чараўніка, твор з’явіўся ў панядзелак практычна цалкам перакладзеных. Пакуль не хапае толькі заключнай, 36-й главы.

Паводле інфармацыі бразільскага друку, на мову самай густанаселенай краіны Паўднёвай Амерыкі кнігу перакладала каля 200 чалавек пад кіраўніцтвам 14-гадовай дзяўчыны. Відаць, пераклад атрымаўся паспяховых, бо бразільскі варыянт Гары Потэра карыстаецца ў сетцы вялікім попытам.

Адзначу, што афіцыйны партугальскі пераклад сёмай кнігі пра Потэра з’явіцца ў бразільскіх крамах толькі ў ліпені.

Дадам, што сёмы раман Джоан Роўлінг пра Гары Потэра пабіў усе рэкорды продажу. За два дні па ўсім свеце было прададзена каля 20 мільёнаў асобнікаў. Фэны кніг Роўлінг у востраканечных капелюшах і акулярах "як у Гары" літаральна акупіравалі кніжныя крамы.

Фота: www.time.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі