Брэсцкае “Дынама” праедзе па горадзе на 2-хпавярховым аўтобусе з Кубкам Беларусі
Футбалісты брэсцкага “Дынама” праедуць па горадзе на двухпавярховым аўтобусе з Кубкам Беларусі. Мерапрыемства прызначана на вечар 8 чэрвеня. Як вядома, дынамаўцы ў нядаўнім кубкавым фінале абыгралі па пенальці салігорскі “Шахцёр”. Матч прайшоў у Гродне. Цяпер клуб хоча адсвяткаваць перамогу са сваімі заўзятарамі ў Брэсце. Жадаючыя змогуць паразмаўляць з футбалістамі і трэнерамі, узяць аўтографы, зрабіць фота на памяць.
Прэс-служба “Дынама” паведамляе, што маршрут руху аўтобуса будзе апублікаваны ў бліжэйшы час.
Фота: dynamo-brest.by