Брэсцкае "Дынама" ў большасці прайграла кубкавы матч "Шахцёру" (відэа)

Брэсцкае "Дынама" ў большасці прайграла кубкавы матч "Шахцёру" (відэа)

Брэсцкае "Дынама" ў большасці прайграла ў Салігорску матч 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе "Шахцёру". У асноўны і дадатковы час была нічыя 0:0, а па пенальці перамаглі гарнякі — 4:2. Удар Паўла Савіцкага адбіў брамнік, а Сяргей Крывец у браму не патрапіў. Адзначым, што з 31-й хвіліны пасля выдалення Дзяніса Лапцева госці гулялі ў большасці і гэтай перавагай не скарысталіся.

У выніку ў дынамаўцаў засталіся шанцы на еўракубкі ў наступным сезоне толькі праз чэмпіянат. Два гады запар яны выйгравалі Кубак Беларусі і атрымлівалі магчымасць гуляць у кваліфікацыі Лігі Еўропы (і не вельмі ўдала). Дарэчы, два гады таму ў кубкавым фінале па пенальці "Дынама" перамагло якраз "Шахцёр". У чэмпіянаце краіны справы ў дынамаўцаў ідуць таксама не лепшым чынам, паколькі шмат ачкоў было страчана ў першым крузе і ў пачатку другога. Перамогі ў апошніх матчах дазволілі камандзе падняцца на 6-е месца, да "Шахцёра", які ідзе чацвёртым, 7 ачкоў.

"Шанец прабіцца ў еўракубкі праз чэмпіянат ёсць да апошняга. Будзем змагацца", сказаў спартыўны дырэктар ФК "Дынама-Брэст" Сяргей Кавальчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі