Брэсцкае “Дынама” выйграла ў кубкавым матчы ў “Слуцка” — 2:0
Брэсцкае “Дынама” выйграла ў матчы ¼ фіналу Кубка Беларусі па футболе ў “Слуцка” — 2:0. Абодва галы былі забітыя ў другім тайме, яны на рахунку Фамее і Гаўрыловіча. Паядынак прайшоў на брэсцкім стадыёне “Юнацтва”. Дынамаўцы з цяжкасцю зламілі абарону гасцей.
Матч у адказ пройдзе 18 сакавіка ў Мінску на штучным полі футбольнага манежу (праспект Пераможцаў, 20/2).
У сераду прайшоў яшчэ адзін матч ¼ фіналу Кубка Беларусі, у ім на стадыёне ФК “Мінск” сустракаліся “Іслач” і БАТЭ. Барысаўчане выйгралі з лікам 2:1.