Брэсцкага псіхіятра затрымалі за каментары пра Лукашэнку
Аляксандр Зайцаў / t.me/viasna96
У Брэсце сілавікі затрымалі нарколага-псіхіятра Максіма Зайцава — загадчыка аддзялення Брэсцкага абласнога наркалагічнага дыспансера. Пра гэта перадае праваабарончы цэнтр "Вясна" са спасылкай на сілавікоў.
Паведамляецца, быццам мужчына пакінуў каментары пра Лукашэнку і старшыню брэсцкага гарвыканкама Аляксандра Рагачука. Сілавікі заяўляюць, што на Зайцава пачалі крымінальную справу паводле артыкулаў 368 і 369 КК (абраза Лукашэнкі і абраза прадстаўніка ўлады).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.