Брэсцкая пракуратура вынесла папярэджанне незалежнаму журналісту

Адпаведнае рашэнне ў дачыненні сябра Беларускай асацыацыі журналістаў прыняла пракуратура Брэста. Як паведаміў Еўрарадыё Яўген Скрабец, нагодай для папярэджання стала публікацыя журналіста "Берасцейцы вырашылі ствараць ва ўладзе лобі", якая паўтары месяцы таму з'явілася на сайце Радыё Рацыя. Гутарка ў
матэрыяле ішла пра грамадскія абмеркаванні па захаванні рэшткаў старога гораду.



Скрабец: "Менавіта чым іх не задаволіла гэтая публікацыя, пракурор мне не сказаў. Адзінае што ён мне паведаміў, што факт аб вось гэтай публікацыі выяўлены прадстаўнікамі КДБ Брэсцкай вобласці і пазней накіраваны ў пракуратуру".



Сам дакумент Яўгену Скрабцу не выдалі. Яму давялося напісаць заяву з просьбай выдаць копію, каб мець магчымасць пазней абскардзіць рашэнне. Азнаёміцца з матэрыяламі справы ён зможа цягам 15 дзён.

 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі