Брэсцкая пракуратура злавіла міліцыю на правакаванні ксенафобіі

Рэгіянальныя журналісты, якія пішуць на крымінальную тэматыку, адзначылі, што прэс-служба Ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкай вобласці скараціла аб’ём інфармацыі пра злачынствы. Маўляў, забараняе пракуратура. Старшы пракурор абласной пракуратуры Вольга Дзмітрук патлумачыла, што забароны не было — проста не дазваляе закон.

Дзмітрук: "Быў у нас з імі вялікі канфлікт, калі адбылося ў Драгічынскім раёне забойства жанчыны сталага веку. Адбылося гэта неўзабаве пасля таго, як у нас былі асуджаныя двое цыганоў за серыю забойстваў. І зноў забойства яшчэ адной жанчыны сталага веку, заслужанага чалавека, дарэчы, былой настаўніцы, здзейсніла асоба цыганскай нацыянальнасці, жанчына. Калі ў нас у пракуратуры расследуецца крымінальная справа, то, канешне, упраўленне ўнутраных справаў не можа па ім даваць інфармацыю. Роўна як і я, бачачы ў зводцы цікавую справу, якая знаходзіцца ў вытворчасці следчага міліцыі, інфармацыі па ёй даваць не магу".

Міліцыянтам пракуратура закідае таксама "правакаванне праз журналістаў ксенафобіі". Маўляў, навошта акцэнтаваць увагу на нацыянальнасці забойцаў? Нагадаем, што Драгічынскі раён з’яўляецца адным з месцаў, дзе ў Беларусі стала жывуць цыганы. Як сведчыць практыка судовых справаў, яны ствараюць для мясцовай улады і міліцыі нямала праблемаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі