Брэсцкі гарвыканкам забараніў мітынг супраць гвалтоўных знікненняў
Брэсцкі гарвыканкам забараніў правядзенне мітынгу за падпісанне Беларуссю Міжнароднай канвенцыі для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, паведамляе БелаПАН. Заяўку на правядзенне гэтага мерапрыемства, якое мела адбыцца 30 жніўня, падаваў праваабаронца Раман Кісляк. Планавалася, што мітынг пройдзе на пешаходнай частцы плошчы Леніна побач з будынкам навукова-тэхнічнай бібліятэкі. Прычына адмовы была стандартная — заяўка пададзена на правядзенне мітынгу не ў тым месцы, якое вызначанае для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе. Раман Кісляк усё ж збіраецца 30 жніўня на плошчу і правесці мітынг.