Брэсцкі праваабаронца патрабуе змяніць закон аб масавых мерапрыемствах

Ён прапануе вывесці з дзеяння адпаведнага закону адзіночныя пікеты, якія масавымі мерапрыемствамі не з'яўляюцца паводле вызначэння.



Заканадаўчую ініцыятыву пракаментаваў для Еўрарадыё паплечнік Рабцэвіча праваабаронца Раман Кісляк. Па яго словах, большасць з абмежаванняў закона аб масавых мерапрыемствах актуальныя для акцыяў з вялікай колькасцю людзей. А ўводзіць іх для адзіночных акцый не мае сэнсу.



Кісляк: "У суседніх краінах гэтыя акцыі не рэгламентуюцца такім заканадаўствам: людзі могуць спакойна выходзіць, пратэставаць, выказваць сваё меркаванне. Якая розніца — стаіць чалавек з плакатам ці без? Ён нікому не перашкаджае і ніякай небяспекі для грамадства не ўяўляе".



Як паведамляла Еўрарадыё, 28 сакавіка Дзмітрыя Рабцэвіча затрымалі ля будынка Брэсцкай абласной пракуратуры. Праваабаронца ладзіў адзіночны пікет супраць хуткага выканання смяротнага прысуду ў Беларусі. Усяго праз 10 хвілін яго затрымалі міліцыянты, але вызвалілі з пастарунку ў той жа вечар без пратаколу. Аднак праз некалькі дзён пратакол усё ж такі склалі: Рабцэвіча абвінавацілі акурат ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве.



Фота — hro.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі