Брэсцкі “Свабодны тэатр” паставіў спектакль “Тавар-грошы-тавар” (фота)
Раз на два-тры месяцы самадзейны брэсцкі “Свабодны тэатр” склікае гледачоў у “Клуб-на-Вульцы”. Гэтым разам квартэт паставіў не класіку, а ўласнае эксперыментальнае відовішча “Тавар-грошы-тавар”. У гэтай эклектычнай імправізацыі шмат пластыкі, гукаў, гульні святла і ценю, тэатральных эфектаў. Спектакль чыста гарадскі, у адрозненне ад папярэдняй “Бандароўны”.
Аксана Гайко, рэжысёрка і акторка тэатра, сказала Еўрарадыё: "У нас усе спектаклі розныя. Наступны, прыкладам, будзем рабіць без музыкі. Кафку. Самі будзем спяваць".
Зала, хай сабе і невялікая, была запоўненая, нягледзячы на кошт квітка (6 тысячаў). У лютым мае выйсці спектакль паводле Франца Кафкі.
Брэсцкі “Свабодны тэатр” — унікальная тэатральная ініцыятыва, у ёй працуюць некалькі чалавек. Тэатр арыентуецца на сучаснае, набліжанае да гледача відовішча. Да мінскага “Свабоднага тэатру” дачынення не мае.
Фота аўтара