Брэсцкіх блогераў Кабанава і Пятрухіна шпіталізавалі з-за каранавіруса

Брэсцкіх блогераў Кабанава і Пятрухіна шпіталізавалі з-за каранавіруса

У вядомага брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава пацвердзіўся тэст на каранавірус.

Актывіста шпіталізавалі ў суботу, 9 траўня: ён быў у гасцях, яго самапачуванне пагоршала, да яго выклікалі хуткую. Медыкі памералі Кабанаву ціск і тэмпературу, а потым даставілі яго ў гарадскі шпіталь. На наступны дзень блогер здаў тэст на каранавірус.

"Сёння, калі да мяне прыходзіла доктар, яна сказала, што ёй тэлефанавалі і сказалі, што так, пацверджаны станоўчы тэст. Мне ўжо патэлефанавалі з Бярозы — знаёмая з санэпідстанцыі сказала, што па табе прабіваюць кантакты", — перадае TUT.by словы Кабанава.

У палаце ў лякарні блогер ляжыць адзін. Спярша ён ляжаў у палаце, дзе былі яшчэ тры пацыенты, але потым яго перавялі ў асобную. 

Кабанаў мяркуе, што заразіўся каля месяца таму. Тады ён жыў у прыяцеля на лецішчы пад Пінскам. Яго суправаджаў блогер і актывіст Сяргей Пятрухін, якога таксама 11 траўня паклалі ў лякарню з падазрэннем на каранавірус. 

Дарэчы, напярэдадні ў Брэсце суд прызначыў Пятрухіну 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19 красавіка. Тады блогер вёў анлайн-трансляцыю.

У Беларусі па стане на 12 траўня зафіксавана 24 873 чалавекі, заражаныя каранавірусам. 142 пацыенты з COVID-19 памерлі. 

Брэсцкіх блогераў Кабанава і Пятрухіна шпіталізавалі з-за каранавіруса
Сяргей Пятрухін / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі