Брэсцкія будаўнікі вывучаць іспанскую мову і паедуць працаваць у Венесуэлу

Брэсцкі “Будтрэст №8” атрымаў права дэлегаваць спецыялістаў на працу ў Венесуэлу. Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Ігар Сільчанка, брэсцкія будаўнікі будуць курыраваць узвядзенне жылля ў венесуэльскай сталіцы горадзе Каракас.

У рамках папярэдняй дамоўленасці гаворка ідзе пра 10 тысяч квадратных метраў жылой плошчы. Гэта будуць пяціпавярховыя маналітныя дамы.

У Венесуэлу будуць накіраваныя інжынерна-тэхнічныя кадры. Па словах Сільчанкі, ужо сёлета 20 брэсцкіх спецыялістаў могуць выехаць у Венесуэлу.

На дадзены момант арганізаваная першая група ў складзе каля 10 чалавек, якія прыступілі да вывучэння іспанскай мовы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі