Брэсцкія мытнікі выявілі кантрабанду 18 антыкварных манет
На мытні "Варшаўскі мост" супрацоўнікі Брэсцкай мытні выявілі спробу кантрабанды 18 старадаўніх манет.
Як паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта, 66-гадовы грамадзянін Расіі ехаў у рэйсавым аўтобусе "Варшава — Мінск". Пры ўездзе на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза ён выбраў "зялёны" калідор, дзе не трэба дэклараваць тавары. Але падчас агляду багажу сярод яго асабістых рэчаў мытнікі выявілі нумізматычную кантрабанду.
Гэта 18 манетаў, як мяркуецца, адчаканеных ў Францыі, Нямеччыне і Егіпце, а таксама адна французская банкнота. Усе грошы маюць узрост больш за 100 гадоў, таму лічацца культурнымі каштоўнасцямі і падлягаюць абавязковаму мытнаму дэклараванню ў пісьмовай форме.
На мужчыну склалі адміністратыўны пратакол.