Брэсцкія вакансіі: шукаюць навукоўца на працу за 346 тысяч рублёў (фота)
У Брэсцкім Цэнтры занятасці ў сувязі з падвоеным выпускам са школаў і непаступленнем у вну да іх звярнуліся сёлета 299 былых школьнікаў. Гэта на 10 чалавек больш, чым летась.
Вакансіі на біржы працы маюць на ўвазе фактычна бясплатную працу за 190-400 тысяч рублёў на месяц. Зрэдку мільгаюць грашавітыя прапановы – каля мільёна для бульдазерыстаў, муляраў, інжынераў-электратэхнікаў і галоўных бухгалтараў. Паказальная даўняя вакансія старшага навуковага супрацоўніка Інстытута праблем Палесся Акадэміі навук РБ, абавязкова кандыдата навук з досведам працы, з акладам у 346 тысяч 204 рублі.
Прадпрыемствы аддаюць на рынак працы менш вакансій, паведаміла намесніца дырэктара Цэнтра Алена Дземідзюк. Калі ў студзені іх было 2100, дык цяпер 1500. Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных упала з 1840 да 1660. Затое ўладкавацца ім цяжэй, бо ў першую чаргу даюць працу нядбайным бацькам, іншым судова абавязаным асобам, а таксама ільготнікам.
Спецыялісты Цэнтра мяркуюць, што людзі да іх не ідуць, таму што здабываюць лепшыя грошы ў чорнай і шэрай сферах рынка працы. Так, за адну «абаротку» ў Польшчу кантрабандыст можа зарабіць на цыгарэтах ад 10 да 100 даляраў, на паліве да 100. Паводле ацэнак рэгіянальных журналістаў, ад чвэрці да траціны жыхароў трохсоттысячнага Брэста звязаныя з памежным рынкам.
На здымку аўтара: сінэкура у Палескім інстытуце. Малодшы навуковы супрацоўнік – за 200 тысяч рублёў, старэйшы – за 300.