"Брэсцкія зубры" — пераможцы міжнароднага турніру ва Ўкраіне

Каманда "Брэсцкія зубры" перамагла ў міжнародным турніры па бейсболе, які праходзіў ва ўкраінскім Кіраваградзе. Яна стала ўладальніцай Кубка Вячаслава Каладзіцкага, які ўручаецца пераможцы. Як паведамляе БелаПАН, брэстаўчане не прайгралі на гэтым турніры ніводнага матча. Яны сталі найлепшымі ў сваёй падгрупе, а ў вырашальным для каманды паядынку перайгралі каманду КНТУ (Кіраваград) з лікам 4:3.

Дарэчы, у гэтым турніры "зубры" перамаглі ўпершыню: у 2009 годзе яны былі чацвёртымі, у 2008 годзе — другімі.

У турніры памяці аднаго з заснавальнікаў кіраваградскай школы бейсбола і софтбола Вячаслава Колодицкого змагаліся сем камандаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі