Брэстаўчанін вёз кантрабандныя смартфоны на 40 тысяч долараў

Брэстаўчанін вёз кантрабандныя смартфоны на 40 тысяч долараў

У пункце пропуску "Дамачава" беларускія памежнікі спынілі спробу кантрабанды, інфармуе прэс-служба Памежнага камітэта. 

Інцыдэнт здарыўся зранку 31 сакавіка. 33-гадовы брэстаўчанін ехаў у Беларусь на "Рэно". Пры афармленні аўтамабіля памежнікі заўважылі прыкметы магчымага тайніка ў аўтамабілі.

Пад заднім сядзеннем і ў кузаве хэтчбека памежнікі разам з мытнікамі выявілі 28 смартфонаў iPhone Xs і два iPhone Xr. Кантрабанда ацэньваецца на суму больш за 85 тысяч рублёў. Да суда канфіскаваны і аўтамабіль, дзе перавозілася кантрабанда, — ён каштуе каля 8 тысяч рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі