Брастаўчанка з рэўнасці зарэзала мужа і заявіла, што ён зрабіў гэта сам

Брастаўчанка з рэўнасці зарэзала мужа і заявіла, што ён зрабіў гэта сам

Брэсцкія праваахоўнікі раскрылі забойства, інфармуе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Міліцыянты атрымалі паведамленне пра нажавое раненне мужчыны ў Брэсцкім раёне. Прыехаўшы на месца здарэння, праваахоўнікі пабачылі на ганку дома жанчыну і труп мужчыны з колата-рэзанай ранай. Загінулы — 52-гадовы жыхар Брэсцкага раёна К.

Жанчына заявіла міліцыі, што муж сам уваткнуў сабе нож. Аднак падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў крыміналісты выявілі, што забойства ўчыніла яна. 

Высветлілася, што ў той дзень пара была на дні нараджэння маці загінулага, дзе выпівала. Пасля свята муж і жонка пайшлі дадому, паміж імі пачалася сварка з-за рэўнасці. Нецвярозая жанчына схапіла кухонны нож і ўдарыла мужа ў раён сэрца. Зразумеўшы, што нарабіла, жанчына паспрабавала дапамагчы параненаму, але зразумела, што сама не справіцца, і выклікала хуткую. Аднак мужчына памёр да прыезду дактароў. 

Падазраваную затрымалі, Следчы камітэт завёў на яе крымінальную справу.

Пара пражыла разам 25 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі