Брэйк-біт паці паказала: нашы лепшыя за брытанцаў! (Фота + відэа)
Легендарны брытанскі дыджэй Кат Ля Рок (Cut La Roc) прыехаў ажывіць беларускую брэйк-біт сцэну. Але аказалася, яму ёсць чаму павучыцца ў нашых.
Вечарына з удзелам знакамітага брытанца Sound Vision адбылася 12 сакавіка ў клубе "Рэактар".
Беларускія музыкі аказаліся не чым не горшымі за брытанскую зорку брэйк-біту Кат ля Рока. Yurkiy у адным сэце прадставіў тузін музычных стыляў, 4kuba сыгралі live з жывой гітарай і МС, а The Playfellow эксперыментавалі на ўсё 100%.
Адзінае, што арганізатарам прыйшлося адбівацца ад “заўсёднікаў" клуба “Рэактар”, якія не разумелі навошта плаціць за ўваход. І пад канец вечарыны Gelaz, адзін з арганізатараў, адчуў лёгкую творчую меланхолію.
Gelaz: “Мы першы раз у гэтым клубе. Клуб зарабіў сабе вельмі дрэнную рэпутацыю, таму што на працягу пяці гадоў тут працавалі дрэнныя арт-дырэктары. Калі б гэта была вечарына ў клубе Step, то ўсё было б файна”.
Yurkiy у свой час не проста так граў на разагрэве ў “Продзіджы”. Ён можа задаволіць вуха слухача з самымі рознымі музычнымі густамі. Пры гэтым падчас адной вечарынкі. На брэйк-бітавую аснову ён накладаў і мінімал, і фанк, і даб.
Ці не музычная гэта прастытуцыя, спытаеце вы? Вырашаць вам. Еўрарадыё толькі зазначыць, што пад музыку Yurkiy танчыў нават чалавек на мыліцах, які, на здзіўленне арганізатараў, быў хіба што не самы актыўны на вечарыне!
Адзін са знаёмых Еўрарадыё адзначыў, што пераходы паміж трэкамі Yurkiy былі не вельмі удалымі, а часам нават нагадвалі школьныя дыскатэкі. Але хіба гэта важна, калі ёсць добры настрой, кампанія і два выходныя наперадзе?!
Зусім на-іншаму загучала каманда The Playfellow, якой уласна і прыйшла ў галаву ідэя прывезці ў Мінск брытанца Кат Ля Рока (Cut La Roc). Рэйвавы настрой знік, і людзей закруціла эксперыментальная карусель: live-кактэйль брэйксу і брэйк-біту з глінчам. Музыка не забітая, свежая і гарманічная, тым больш, што за аснову ўзяты ламаны біт.
І па-добраму, і па-ўсякаму здзівіў Кат Ля Рок, наш госць з Лондану. Чалавека, які стаяў ля вытокаў брэйк-біту разам з Fatboy Slim і зводзіў знакамітую зборку Ministry of Sound, майстра скрэтча і блаблабла мы чакалі з нецярпеннем. І калі б не ўсе гэтыя заслугі, пытанняў да дыджэя б не было.
Падчас жа ягонага выступу публіка падзялілася на два лагеры: на шчаслівых і крытычных. Першыя танчылі да ўпаду.
Тусоўшчык: “Настрой у мяне супер! Таму што гэта брейк-біт – аснова ўсяго-ўсяго! Усёй самай лепшай музыкі! Гэта музыка будучыні!”
Другія здзіўляліся, чаму Кат Ля Рок грае мікс, а не трэкі са свайго новага альбому, прытым 80% сэта майстра брэйкбіту былі аддадзены драму і прагрэсіў-хаўсу. Тым не менш, арганізатар Gelaz мысліў толькі пазітыўна!
Gelaz: "Кат Ля Рок выступіў так, як мы гэтага чакалі. Але я выступлю лепей!" (смяецца)
Насамрэч, можна паглядзець на справу з іншага боку: Кат Ля Рок грае тое, што грае ў Лондане. А значыць ўсе тусоўшчыкі мелі магчымасць далучыцца да клубнага жыцця брытанскай сталіцы.
Gelaz: “Ён грае тое, што грае ў Лондане. Ён прыехаў і не разумее, што трэба граць тут. Ён першы раз ў СНД і без паняцця, што тут слухаюць.”
Накарміўшы народ рэйвавай і эксперыментальнай музыкай, арганізатары перайшлі да чыстага брэйк-біту ад паважаных і любімых 4kuba. Іх фішка – не ў міксе “ўсяго са ўсім”, а ў жывым, відовішчным выступленні.
Гэта і ёсць эксперымент у стылі 4kuba. Жывая гітара, кантакт з публікай, хіп-хап-элементы – ўсё гэта вельмі парадавала.
Такім чынам, галоўная выснова Еўрарадыё - першая частка праекту Sound Vision паказала, што беларускія музыкі адназначна не горшыя за замежных. Ці то музыкі шмат працуюць, ці то наша вуха прывучана да нашай музыкі. Верыцца, што, другое.
Gelaz: "Кат Ла Рок знаёмы з музыкамі з Atomic Hooligan, якіх ўжо прывозілі ў Беларусь. І Тэры з Atomic Hooligan сказаў яму, што тут супер-крута і варта пабываць у Беларусі".
Арганізатары Gelaz і Olly Hare таксама засталіся давольныя мерапрыемствам, хіба што толькі не ў матэрыяльным плане. Ўсё зноў было зроблена на энтузіязме, і гэта хутчэй нармальна, чым ненармальна.
Фота: Таранціна