Brutto з Міхалком гатовыя выпаліць другі кліп (тызер)

На 9 верасня прызначаная прэм'ера чарговага кліпа ад новага праекта Сяргея Міхалка Brutto. Песня, на якую зняты ролік, мае назву "Underdog".


Нагадаем, 1 верасня гурт "Ляпіс Трубяцкой" спыніў існаванне. А на яго аскепках адразу ўзніклі дзве фармацыі "Трубяцкой" з Паўлам Булатнікавым і Brutto з Сяргеем Міхалком. Прэзентацыйнае відэа Brutto на аднайменную песню за тыдзень набрала больш за 200 тысяч праглядаў. Па чутках, у праекта гатовы альбом, які будзе неўзабаве прэзентаваны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі