Брытанская паліцыя мае новую інфармацыю пра смерць прынцэсы Дыяны

У 2008 годзе суд прысяжных у лонданскім Высокім судзе вырашыў, што Дыяна і яе сябар Додзі Фаед загінулі ў выніку забойства па неасцярожнасці. Вінаватым у аўтамабільнай аварыі назвалі кіроўцу Дыяны Анры Пола, а таксама фатографаў-папарацы, якія пераследвалі яе аўтамабіль.



Махамед Фаед, бацька Додзі Фаеда не пагадзіўся з вердыктам суда прысяжных. Аднак паліцыя лічыць, што праведзенае ў 2008 годзе расследаванне было падрабязным і вычарпальным. Прадстаўнікі Скотланд-Ярду не дзеляцца з журналістамі новай інфармацыяй пра гібель лэдзі Дыяны. Ніякіх каментароў не дае і каралеўскі двор, інфармуе ВВС.



Прынцэса Уэльская Дыяна, былая жонка прынца Чарльза, маці Уільяма і Гары, загінула ва ўзросце 36 гадоў, яе сябру — сыну егіпецкага мільярдэра Додзі Фаеду — было 42 гады.



Аўтакатастрофа адбылася ў тунелі пад мостам Альма ўвечары 31 жніўня 1997 года: “мерсэдэс” прынцэсы, пераследаваны папарацы, на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў апору слупа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі