Брытанская школьніца спаліла краму, бо ёй стала сумна

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў ліпені сёлета, у мястэчку Нанітан Таўн, Вялікабрытанія. Школьніцы даручылі расстаўляць тавары на паліцах, але гэты занятак ёй хутка надакучыў. Яна падпаліла куток пустой скрыні, каб кіраўніцтва крамы занялося гэтым нязначным узгараннем пустых скрыняў і адпусціла яе дадому. Скрыні імгненна палыхнулі і агонь распаўсюдзіўся на ўсё службовае памяшканне, а потым і на ўсю краму. Пажар тушылі пяць пажарных брыгадаў. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Як выявілася ў часе суда, які адбыўся напярэдадні, сярод наведнікаў крамы і персаналу маглі быць шматлікія ахвяры, аднак людзей паспяхова эвакуявалі.

Шкода, нанесеная краме, ацэньваецца ў 1 мільён фунтаў стэрлінгаў.

Юная падпальшчыца шчыра раскаялася ў судзе і заявіла, што не хацела нікому нашкодзіць.

Суддзя заявіў, што вельмі занепакоены гэтым інцыдэнтам і шакаваны тым, што выдатная вучаніца з добрай сям’і адважылася на такі ўчынак, не думаючы пра наступствы.

Дзяўчынку адпусцілі пад заклад і абяцанне, што ў любых гандлёвых памяшканнях яна будзе знаходзіцца толькі ў суправаджэнні дарослых, а да адрамантаванай крамы не падыдзе бліжэй чым на 100 метраў, паведамляе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі