"БСБ Банк" падняў камісію за зняцце грошай з картак банкаў-нерэзідэнтаў да 20%
"БСБ Банк" паведаміў, што за зняцце грошай у сваіх банкаматах з картак банкаў-нерэзідэнтаў бярэ 20% камісіі. Прычым 20% камісіі бярэцца за зняцце і беларускіх рублёў, і замежнай валюты.
Новая норма дзейнічае з 19 красавіка.
"Па картках БСБ Банка, а таксама картках банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь зняцце наяўных (беларускія рублі і замежная валюта) у банкаматах БСБ Банка ажыццяўляецца бясплатна", — гаворыцца на сайце фінансавай установы.
Дарэчы, 14 сакавіка "Беларусбанк" таксама падняў камісію з 3% да 20% за зняцце наяўных долараў і еўра з картак, выпушчаных іншымі банкамі, а таксама за мяжой, праз свае прылады і сэрвісы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.