БТ: Беларускія студэнты могуць стаць мішэнню для вярбоўшчыкаў тэрарыстаў

БТ: Беларускія студэнты могуць стаць мішэнню для вярбоўшчыкаў тэрарыстаў

Беларускія студэнты могуць зацікавіць вярбоўшчыкаў з тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржавы". Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказала Марыяна Качубей, старшыня навукова-кансультацыйнага савета Антытэрарыстычнага цэнтра СНД.

Качубей: "Сёння "Ісламская дзяржава" патрабуе вялікага прыцягнення чалавечых рэсурсаў і патрабуюцца яшчэ і кваліфікаваныя спецыялісты. І вярбоўшчыкі "Ісламскай дзяржавы" прыйшлі ў ВНУ. І, я мяркую, не толькі ў расійскія. Не магу даць ніякіх гарантый, што пад прыцэлам не знаходзяцца беларускія ВНУ. Бо яны захавалі добрую якасць падрыхтоўкі спецыялістаў".

Дарэчы, за мінулы год эксперты СНД налічылі ў Беларусі толькі шэсць фактаў экстрэмізму.

Нагадаем, "Ісламская дзяржава" — тэрарыстычная структура, якая мае цэнтр у Сірыі, распаўсюджвае свой уплыў на частку тэрыторыі Ірака, Афганістана, Лівіі і шэрагу іншых краін. Ва ўзброеных фармаваннях ваююць тысячы баевікоў, многія з іх — былыя вайскоўцы з розных краін свету. Супраць "Ісламскай дзяржавы" праводзяць аперацыі заходняя кааліцыя і Расія, якія наносяць авіяцыйныя ўдары па пазіцыях тэрарыстаў у Сірыі.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі