БТ выйграла тэндэр на трохгадовы паказ футбольнай Лігі чэмпіёнаў
Белдзяржтэлерадыёкампанія перамагла ў тэндэры на права паказу матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў на тэрыторыі Беларусі на працягу трох бліжэйшых сезонаў — з 2009 па 2012 год. Пра гэта паведаміла кампанія "T.E.A.M. Мarketing", якая прадстаўляе фінансавыя інтэрасы УЕФА. Як паведамілі на Беларускай тэлевізіі, з наступнага еўракубкавага цыклу плануецца значна пашырыць фармат асвятлення самога прэстыжнага клубнага турніру кантынента. Колькасць паказаных матчаў павялічыцца як мінімум удвая. Гэта будзе дасягнута за кошт размяшчэння трансляцый не толькі на "Першым канале", але і на двух іншых — "Лад" і "НТВ-Беларусь".
"Прессбол"
"Прессбол"