Будаўнічыя арганізацыі Мінску, дзе адбыліся няшчасныя выпадкі, ліквідуюць?
За мінулы год на мінскіх будоўлях загінулі 10 чалавек Гэта больш за траціну ад агульнай колькасці загінулых на вытворчасці ў сталіцы. Няшчасны выпадак са смяротным вынікам адбыўся ўжо і ў 2010 годзе. Падчас рэканструкцыі на холадакамбінаце №1 завалілася сценка і задушыла рабочага.
Дробныя будаўнічыя арганізацыі, на якіх адбыліся няшчасныя выпадкі, неабходна ліквідаваць, лічыць выканаўца абавязкаў старшыні Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька. Ён ужо даў адпаведнае даручэнне. Пра гэта на аператыўнай нарадзе ў Мінскім гарвыканкаме распавёў кіраўнік дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сяргей Ткачоў.
Ткачоў: "За мінулы год мы накіравалі 8 лістоў у Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, каб гэтыя прадпрыемствы былі ліквідаваныя. У сувязі з тым, што там сістэматычна парушаецца ахова працы. Тым не менш міністэрства гэтыя пытанні праігнаравала".