Будаўніцтва АЭС пагражае ласосям у беларускіх рэках
У абарону ласосяў у Беларусі выступіла гродзенская журналістка і эколаг Ніна Палуцкая. На гэтым тыдні ўбачыў свет падрыхтаваны ёй каляндар, у якім па месяцах адлюстраваны ўвесь цыкл жыцця ласося. У рэкі Беларусі на нераст заходзяць атлантычныя ласосі двух відаў — сёмга і кумжа. На сёння вядомыя пяць невялікіх рачулак на Гарадзеншчыне, дзе яны нерасцяцца. Усе рэчки знаходзяцца на тэрыторыі Астравецкага раёна.
У каментары гродзенскаму радыё "Твой стыль" Ніна Палуцкая зазначыла, што найбольшую пагрозу прадстаўляе ахалоджванне рэактараў — на яго спатрэбіцца вялізарная колькасць вады. Гэтая працэдура пагражае тэмпературным забруджваннем рэк Астравеччыны. Калі пасля гэтага ваду не ахалоджваць да нармальнай тэмпературы, то атлантычныя ласосі пакінуць Беларусь назаўсёды.