Будаўнік з працы ў Маскве прывозіў у Беларусь гераін для сяброў і знаёмых

Будаўнік з працы ў Маскве прывозіў у Беларусь гераін для сяброў і знаёмых

Будаўнік з працы ў Маскве прывозіў у Беларусь гераін. 43-гадовы мужчына купляў наркотыкі для продажу, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС.

З чарговай вахты ён вярнуўся з буйной партыяй гераіну. Ураджэнца Гомельскай вобласці 25 траўня затрымалі ў Мінску. Больш за 52 грамы наркотыка знайшлі з дапамогай службовага сабакі па месцы часовага жыхарства будаўніка (пакой ён здымаў за наркотыкі, якія знайшлі ў гаспадара). Эксперты засведчылі, што гэта гераін. Высветлілася, што мужчына прадаваў яго сваім сябрам і знаёмым. Раней ён ужо прыцягваўся да адказнасці за продаж наркотыкаў. Цяпер жа распачата крымінальная справа. Сілавікі высвятляюць асобы пакупнікоў і прадаўца оптавых партый.

Будаўнік з працы ў Маскве прывозіў у Беларусь гераін для сяброў і знаёмых
Гераін / @pressmvd
Будаўнік з працы ў Маскве прывозіў у Беларусь гераін для сяброў і знаёмых
Гераін / @pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі