Будынак Следчага камітэта ў Мінску прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю

Будынак цэнтральнага апарата СК у Мінску / @skgovby
Будынак цэнтральнага апарата СК у Мінску / @skgovby

Будынак цэнтральнага апарата Следчага камітэта ў Мінску ўключылі ў "Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь". Цяпер будынак на Фрунзэ,19 — гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

Комплексу споўнілася 185 гадоў 31 кастрычніка. Першапачаткова ён задумваўся як ваенны шпіталь. Праект будаўніцтва быў зацверджаны Мікалаем I.

Архітэктурны ансамбль цэнтральнага апарата Следчага камітэта з'яўляецца адным з самых яркіх і велічных помнікаў архітэктуры ў стылі класіцызму. За ўсю гісторыю існавання, архітэктурны комплекс выкарыстоўваўся па першапачатковым прамым прызначэнні больш за стагоддзе, — хваліцца СК у сваім телеграм-канале.

СК пераехаў на Фрунзе,19 у 2012 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі